навіны

Затрыманне беларуса з Мадэйры і новыя суды над палітвязнямі. Хроніка рэпрэсіяў

Андрэй Кудзік. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram)
Андрэй Кудзік. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Агляд затрыманняў і судоў за 9 ліпеня.

У Беларусі чацверты год трываюць масавыя палітычныя рэпрэсіі. «Белсат» распавядае пра арышты і суды за 9 ліпеня.
Андрэй Кудзік. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram)
Андрэй Кудзік. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram)
ПЦ «Вясна» паведамляе, што 15 ліпеня ў судзе Маладзечанскага раёну пачнецца суд над актывістам Андрэем Кудзікам. Яго вінавацяць паводле арт. 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).
Андрэя Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 содняў арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok. 15 лютага гэтага года актывіста зноў арыштавалі на 15 содняў. Але на волю па сканчэнні тэрміна ён не выйшаў – яго затрымалі ў межах крымінальнай справы.
Падкантрольныя спецслужбам тэлеграм-каналы 9 ліпеня паведамілі пра затрыманне адміністратара чатаў «Беларусы ў Партугаліі» і «Беларусы на Мадэйры». На відэа, якое прымусілі запісаць сілавікі, мужчына кажа, што пераехаў на выспу Мадэйра ў 2019 годзе. У сваіх сацсетках пакідаў негатыўныя каментары аб сілавіках і дзейнай уладзе, а таксама прайшоў рэгістрацыю ў чат-боте плана «Перамога». Ён распавёў, што перыядычна прыязджаў у Беларусь наведаць сваю маці. У апошні візіт мужчына быў затрыманы. Паводле «Медиазона», у сацсетках ён падпісаны як Дзмітрый Герко.
Стала вядома, што падчас «хапуна» на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі сястру байца палка імя Кастуся Каліноўскага Кірыла Іванова. У чым абвінавачваюць сястру беларускага добраахвотніка і дзе яна цяпер – невядома.
9 ліпеня ў Бабруйску распачаўся суд на палітвязнем Эдуардам Бабарыкам, які ўжо адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі. У выпадку, калі ён будзе прызнаны вінаватым паводле арт. 411 КК, агульны тэрмін ягонага зняволення павялічыцца на адзін год.
Жыхара Жабінкі затрымалі за татуіроўку «АСАВ». Пра тату сілавікі даведаліся са сторыз на старонцы хлопца ў Instagram. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы – Ілля Крывалевіч.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10