навіны

У Расеі завочна арыштавалі Юлію Навальную

Юлія Навальная выступае ў Еўрапарламенце (Фота: Mathieu Cugnot / Europarl.europa.eu)
Юлія Навальная выступае ў Еўрапарламенце (Фота: Mathieu Cugnot / Europarl.europa.eu)
podpis źródła zdjęcia

Раней пра крымінальную справу нічога не паведамлялася.

Басманны суд Масквы па патрабаванні Следчага камітэту завочна арыштаваў Юлію Навальную – удаву лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які загінуў у турме.
Юлія Навальная выступае ў Еўрапарламенце (Фота: Mathieu Cugnot / Europarl.europa.eu)
Юлія Навальная выступае ў Еўрапарламенце (Фота: Mathieu Cugnot / Europarl.europa.eu)
Юлію Навальную абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці» (ч. 2 арт. 282.1 КК РФ).


,,

«Юлія Барысаўна схавалася ад органаў папярэдняга следства, у сувязі з чым абвешчана ў вышук», – паведаміла прэс-служба судоў агульнай юрысдыкцыі Масквы. Калі Навальная вернецца ў Расею ці будзе экстрадаваная, яе арыштуюць на два месяцы.


Раней пра крымінальную справу ў дачыненні Юліі Навальнага нічога не паведамлялася.


,,

Ой, а что не будет обычной процедуры? Иностранный агент, потом заведение уголовного дела, потом уже арест?! Когда будете писать об этом, не забудьте, пожалуйста, написать главное: Владимир Путин – убийца и военный преступник. Его место в тюрьме, и не где-нибудь в Гааге, в уютной… — Yulia Navalnaya (@yulia_navalnaya) July 9, 2024


«Ой, а што не будзе звычайнай працэдуры? Замежны агент, потым завядзенне крымінальнай справы, потым ужо арышт?! Калі будзеце пісаць пра гэта, не забудзьцеся, калі ласка, напісаць галоўнае: Уладзімір Пуцін – забойца і ваенны злачынец. Яго месца ў турме, і не дзе-небудзь у Гаазе, ва ўтульнай камеры з тэлевізарам, а ў Расеі – у такой жа калоніі і такой жа камеры 2 на 3 метры, у якой ён забіў Аляксея», – пракаментавала навіну пра крымінальную справу Юлія Навальная.
У лютым 2024 году лідар расейскай апазіцыі Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе пры невысветленых абставінах. Цела доўга не аддавалі сям’і. Расейскія апазіцыйныя палітыкі і міжнародныя дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітвязня на Уладзіміра Пуціна.
Пасля гібелі мужа Юлія Навальная выступіла з заявай, што цяпер яна возьме на сябе місію мужа.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10