навіны

Сілавікі затрымалі сястру ваяра палка Каліноўскага

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Гэта адбылося падчас «хапуна» на рок-канцэрце пад Пінскам.

Падчас «хапуна» на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі сястру байца палка імя Кастуся Каліноўскага Кірыла Іванова. Пра гэта паведамляюць падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы.
Учора, 8 ліпеня, стала вядома, што сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер, арганізаваны моладдзю пад Пінскам, і затрымалі 11 чалавек. Праўладныя каналы сцвярджалі, што нібыта была разагнаная «сходка неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў», «незаконны шабаш пад выглядам правядзення канцэрту».
9 ліпеня падкантрольныя спецслужбам Telegram-канала паведамілі, што сярод затрыманых ёсць сястра Кірыла Іванова, які ваюе на баку ЗСУ. У чым абвінавачваюць сястру беларускага добраахвотніка і дзе яна цяпер – невядома.
Паводле звестак медыяў, пінчук Кірыл Іваноў з’яўляецца байцом батальёну «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага. Вядома, што напрыканцы 2022 году ён атрымаў раненне на фронце.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10