навіны

Літва, Латвія і Эстонія выходзяць з адзінай энергасістэмы з Беларуссю і Расеяй

Міністры энергетыкі краіны Латвіі. (Фота: enmin.lrv.lt)
Міністры энергетыкі краіны Латвіі. (Фота: enmin.lrv.lt)
podpis źródła zdjęcia

Адпаведныя рашэнні будуць прынятыя найбліжэйшым часам.

Аператары сістэм перадачы электраэнергіі Літвы, Латвіі і Эстоніі найбліжэйшым часам маюць намер праінфармаваць Расею і Беларусь аб рашэнні не працягваць пагадненне БРЭЛЛ пра сінхронны рэжым працы энергетычных сістэм і выйсці з расейскай электраэнергетычнай сістэмы (АЭС/ЕЭС) у лютым 2025 года.
Міністры энергетыкі краіны Латвіі. (Фота: enmin.lrv.lt)
Міністры энергетыкі краіны Латвіі. (Фота: enmin.lrv.lt)
«У бліжэйшыя тыдні аператары сістэм перадачы электраэнергіі краін Балтыі праінфармуюць іншых удзельнікаў пагаднення аб сумесным рашэнні не працягваць пагадненне БРЭЛЛ і выйсці з сістэмы АЭС/ЕЭС у лютым 2025 г., калі краіны Балтыі правядуць тэст ізаляванай працы і сінхранізуюцца з сеткамі кантынентальнай Еўропы«, – заявілі 10 ліпеня ў Міністэрстве энергетыкі Літвы.
У Юрмале (Латвія) адказныя за энергетыку міністры Літвы, Латвіі і Эстоніі заявілі, што іх краіны цалкам гатовыя да сінхранізацыі з электрасеткамі кантынентальнай Еўропы ў лютым наступнага года.
Каб сінхранізацыя адбылася праз год, дзяржавы павінны да 7 жніўня паведаміць, што яны больш не будуць падаўжаць дамову БРЭЛЛ. Невыкананне гэтага патрабавання за шэсць месяцаў да запланаванай даты адключэння прывяло б да аўтаматычнага падаўжэння дамовы.
Электрычнае кольца Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Літвы (ЭК БРЭЛЛ) – сінхронны рэжым працы энергетычных сістэм Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Літвы (на адзінай частаце току 50 Гц), які склаўся на падставе пагаднення ад 7 лютага 2001 года і названы па першых літарах назваў гэтых дзяржаў. Прадугледжвае сувязь ліній электраперадач усіх пяці дзяржаў ва ўмоўнае Электрычнае кальцо, для якога ўстаноўлены агульныя прынцыпы арганізацыі сумеснай працы, абмен электраэнергіяй і падтрымку адна адной рэзервамі ў выпадку аварыйных сітуацый.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10