навіны

Рынак расчышчаюць пад расейцаў? Што стаіць за ўмяшальніцтвам уладаў у стаматалогію

Стаматолагі (Фота: Andrea Piacquadio / Pexels.com)
Стаматолагі (Фота: Andrea Piacquadio / Pexels.com)
podpis źródła zdjęcia

Цяпер стаматолагі расходныя матэрыялы часцей будуць купляць не з Еўразвязу, а з Расеі, Кітаю і Індыі.

Аб’яднанне «Белыя халаты» на падставе размоваў са стаматолагамі з некалькіх беларускіх больніц паведаміла ў сваім тэлеграм-канале пра тое, як змянілася сфера стаматалагічных паслугаў у Беларусі пасля чарговага ўмяшання чыноўнікаў.
Стаматолагі (Фота: Andrea Piacquadio / Pexels.com)
Стаматолагі (Фота: Andrea Piacquadio / Pexels.com)
Паводле «Белых халатаў», цяпер стаматолагі расходныя матэрыялы часцей будуць купляць не з Еўразвязу, а з Расеі, Кітаю і Індыі. Пры гэтым «з Расеі пакуль увозяць не самы якасны тавар, нешта нармальнае купіць складана, але можна».
«Надбаўка за працу пры выкарыстанні якасных матэрыялаў была і так мінімальнай, а з гэтымі новаўвядзеннямі выкарыстоўваць іх будзе яшчэ менш выгадна. Хутчэй за ўсё давядзецца лячыць тым, што ёсць», – адзначаюць у аб’яднанні.
Магчыма, частка еўрапейскіх матэрыялаў застанецца, але выдаткі на іх будуць пакрываць падвышанымі коштамі для тых, каго будуць лекаваць матэрыяламі з Расеі.
Некаторыя медычныя цэнтры ўжо прыпынілі аказанне хірургічных паслуг, бо гэта стала нявыгадна. А вось кошты агулам адчувальна не знізіліся, а некаторыя – выраслі. Напрыклад, металакерамічная каронка каштавала 400 рублёў, а стала – 500 рублёў. У хірургіі некаторыя пазіцыі прыбралі, але астатнія сталі даражэйшымі. Некаторыя пломбы на 5-10 рублёў патаннелі. Таксама крыху патаннела ўжыванне луп і мікраскопа.
«Ёсць меркаванне, што хутка на рынак Беларусі прыйдзе нейкі расейскі манапаліст і будзе прапаноўваць свае тавары для стаматалогіі. Верагодна, пад яго прыход зараз і расчышчаецца рынак. Яшчэ адзін варыянт – рыхтуецца «глеба» для прыходу буйной расейскай стаматалагічнай сеткі», – пішуць «Белыя халаты».
З 1 лістапада 2023 года ў Беларусі пачалі рэгуляваць тэрапеўтычныя, хірургічныя і артадантычныя стаматалагічныя паслугі. Афіцыйна гэта было зроблена для таго, каб падвысіць іх даступнасць для насельніцтва. А з 1 ліпеня 2024 года Міністэрства аховы здароўя ўвяло чарговыя новаўвядзенні ў наданне стаматалагічных паслугаў.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10