ДПК: Польшча аднавіла прыём фураў з Беларусі, але «нерытмічна»
10.07.2024, 16:36
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Цяпер выезду з Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы» чакае звыш 600 транспартных сродкаў.
Польскі бок аднавіў прыём грузавых транспартных сродкаў, што едуць з Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы». Пра гэтае паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
«Транспарт у кірунку Польшчы рухаецца, але пакуль нерытмічна. Цяпер выезду з Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы» чакае звыш 600 транспартных сродкаў», – адзначылі ў ДПК.
Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ранкам 3 ліпеня заявіў, што не выключае спынення пропуску грузаў на беларуска-польскай мяжы. Асноўныя патрабаванні Польшчы – вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута і спыненне штучна створанага міграцыйнага крызісу.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што з 3:00 10 ліпеня Польшча не прымае грузавыя транспартныя сродкі, якія едуць з Беларусі праз пераход «Казловічы – Кукурыкі». Прадстаўніца польскай Скарбовай адміністрацыі растлумачыла «Белсату», што машынаў не перасталі прапускаць, але працэс запаволіўся праз санкцыі.