навіны

Прапаганда прызнала, што «калапс» на мяжы з Польшчай – вынік нежадання адпусціць Пачобута

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку. (Фота: Белсат)
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Вызваляць яго ўлады не збіраюцца і надалей.

Прапагандысцкі тэлеграм-канал «Графач» («Наша Ніва» звязвае яго з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым, але сам канал гэтую сувязь адмаўляе) выступіў з каментаром, у якім прызнаў, што «калапс» на мяжы з Польшчай звязаны з нежаданнем Менску вызваліць журналіста і дзеяча польскай дыяспары Анджэя Пачобута.
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку. (Фота: Белсат)
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку. (Фота: Белсат)
«Пакуль пасажырская мяжа пралятаецца са свістам, палякі ўчынілі калапс на грузавым пункце і фактычна заблакавалі рух. Шмат хто кажа, ім, маўляў, патрэбны Пачобут, які адбывае пакаранне», – гаворыцца ў паведамленні.
Аднак аўтар каналу намякае, што вызваляць палітвязня ўлады не збіраюцца, пакуль ён не напіша просьбу пра памілаванне.


,,

«Жадаў бы выйсці – напісаў бы, а не ламаўся. Хутчэй за ўсё, гэта наўмысная эскалацыя на ўказ польскіх куратараў», – адзначаецца ў тэлеграм-канале, але ніхто не тлумачыць, як «польскія куратары» могуць уплываць на палітвязня ў беларускай вязніцы.


Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ранкам 3 ліпеня заявіў, што не выключае спынення пропуску грузаў на беларуска-польскай мяжы. Асноўныя ўмовы для Польшчы – вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута і спыненне штучна створанага міграцыйнага крызісу.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што з 3:00 10 ліпеня Польшча не прымае грузавыя транспартныя сродкі, якія едуць з Беларусі праз пераход «Казловічы – Кукурыкі». Прадстаўніца польскай Скарбовай адміністрацыі растлумачыла «Белсату», што машыны не перасталі прапускаць, але працэс запаволіўся праз санкцыі.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10