навіны

Гарачыня да 37 градусаў. Белгідрамет абвясціў памаранчавы ўзровень небяспекі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Andrea Piacquadio / pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Andrea Piacquadio / pexels.com)
podpis źródła zdjęcia

Белгідрамет 10 ліпеня апублікаваў папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве.

Белгідрамет 10 ліпеня апублікаваў папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве. У краіне на чацвер і пятніцу абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Andrea Piacquadio / pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Andrea Piacquadio / pexels.com)
Удзень 11-12 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+34°С, 11 ліпеня месцамі на паўднёвым захадзе, а 12 ліпеня ў паўднёвых раёнах краіны +35..+36°С. У Менску ўдзень максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+32°С.
11 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі ў заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер ноччу слабы, удзень умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13..+19°С, у заходніх раёнах да +21°С; максімальная днём +28..+34°С, месцамі па паўднёвым захадзе +35..+36°С.
12 ліпеня чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +14..+21°С, удзень ад +25°С па паўночным захадзе да +36°С па поўдні.
13 ліпеня таксама чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +17..+22°С, максімальная днём ад +29°С па поўначы да +37°С па поўдні.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10