навіны

Віктар Орбан сустрэўся з Доналдам Трампам у рамках свайго «мірнага турнэ»

Віктар Орбан падчас сустрэчы з Доналдам Трампам. (Фота: Orbán Viktor / «X»)
Віктар Орбан падчас сустрэчы з Доналдам Трампам. (Фота: Orbán Viktor / «X»)
podpis źródła zdjęcia

Палітыкі абмяркоўвалі Украіну.

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан працягнуў сваю «мірную місію» і падчас наведвання саміту NATO, што праводзіўся ў Злучаных Штатах, сустрэўся з Доналдам Трампам. Пра сустрэчу вугорскі прэм’ер паведаміў у сацыяльнай сетцы Х.
Віктар Орбан падчас сустрэчы з Доналдам Трампам. (Фота: Orbán Viktor / «X»)
Віктар Орбан падчас сустрэчы з Доналдам Трампам. (Фота: Orbán Viktor / «X»)
Сустрэча адбылася ў доме Доналда Трампа ў Мар-а-Лага ў Флорыдзе. Віктар Орбан назваў гэтую сустрэчу чарговым прыпынкам сваёй міратворчай місіі.


,,

«Мірная місія 5.0. Для мяне было гонарам наведаць сёння прэзідэнта Доналда Трампа ў Мар-а-Лага (Флорыда). Мы абмеркавалі спосабы дасягнення міру», – напісаў Орбан у Х.


Падчас сустрэчы «дыскусія ішла пра магчымасці міру», як адзначае «Reuters».
Місію «міратворцы» Віктар Орбан усклаў на сябе адразу пасля таго, як Вугоршчына пачала старшыняваць у Радзе ЕЗ.
Нагадаем, што вугорскі прэм’ер ужо правёў візіты ва Украіну, Расею і Кітай, дзе сустрэўся з лідарамі гэтых краінаў. Гэта выклікала раздражненне хаўруснікаў з NATO (Вугоршчына ўваходзіць у Альянс). Галоўным чынам такая рэакцыя з’явілася на сустрэчу Орбана з Уладзімірам Пуціным: паводле прадстаўнікоў NATO, яна легітымізавала Пуціна, у той час як Захад хоча ізаляваць яго за падзеі ва Украіне.
Падчас удзелу ў саміце NATO Вугоршчына была нязгоднай з ключавымі пазіцыямі сябраў Альянсу, але не блакавала іх.
Паводле міністра замежных справаў Вугоршчыны Петэра Сіярта, Будапэшт лічыць, што Трамп, зрабіўшыся прэзідэнтам ЗША другі раз, дазволіць узмацніць надзею на мір ва Украіне.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10