Прапагандыст Крамлю прапануе «запаволіць» YouTube праз Шрайбмана і Івуліна ў рэкамендацыях у Беларусі
11.07.2024, 17:38
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Ён падзяліўся скрыншотамі, на якіх відэа Івуліна, з Шрайбманам, «Радыё Свабода» і «Дождь».
Прапагандыст «Russia Today» Канстанцін Прыдыбайла прыехаў на «Славянскі Базар» у Віцебску і абурыўся рэкамендацыямі YouTube у Беларусі. Ён падзяліўся скрыншотамі, на якіх відэа Аляксандра Івуліна, з Арцёмам Шрайбманам, «Радыё Свабода» і «Дождь».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
«Я ў Віцебску. Устаўленая Беларуская сім-картка. Заходжу ў ютуб і што я бачу на галоўнай. Кантэнт упіраў, экстрэмістаў, падонкаў, здраднікаў і мразей. Я не гляджу іх каналы аб некаторых нават не ведаю нічога. І вось ютуб мне “разумна рэкамендуе”. Можа замарудзім яго, ну на самай справе», – абураецца Канстанцін Прыдыбайла.
Хоць прапагандыст запэўнівае, што не глядзіць падобны кантэнт, алгарытмы «YouTube» рэкамендуе Відэа з каналаў, якія вы праглядалі альбо падобны кантэнт, які можа вас зацікавіць.
«Russia Today» – прапагандысцкі рэсурс Крамля, які вядомы распаўсюджваннем фэйкаў. Нядаўна Мінюст ЗША распавёў, што ФБР разграміла батаферму, якая звязаная з «Russia Today» і кіравалася ФСБ. Задачай батафермы было распаўсюджванне дэзынфармацыі ў ЗША, Польшчы, Германіі, Нідэрландах, Іспаніі, Украіне і Ізраілі, каб у тым ліку процідзейнічаць падтрымцы Украіны заходнімі краінамі.