навіны

У справе аб смяротным ДТЗ пад Смалявічамі вынесены прысуд галоўнаму інжынеру філіялу «Менаблаўтатрансу»

Аварыя пад Смалявічамі. (Фота: МУС)
Аварыя пад Смалявічамі. (Фота: МУС)
podpis źródła zdjęcia

Мужчына сваёй віны не прызнаў.

Суд Жодзіна агучыў вырак галоўнаму інжынеру філіялу «Менаблаўтатрансу», што дапусціў да руху цяжкавік, у выніку сутыкнення з якім 20 лютага 2023 года загінулі 13 чалавек, паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.
Аварыя пад Смалявічамі. (Фота: МУС)
Аварыя пад Смалявічамі. (Фота: МУС)
Пракуратура Жодзіна падтрымала ў судзе абвінавачанне супраць 37-гадовага жыхара гораду Чэрвень – галоўнага інжынера філіялу аўтамабільнага парку, які «праявіў злачынную нядбайнасць, не ажыццявіў кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхагляду цяжкавым самазвалам МАЗ і дапусціў яго эксплуатацыю з няспраўнай хадавой часткай».
20 лютага 2023 года падчас эксплуатацыі цяжкавіка ў яго разбурыліся лісты правай рысоры пярэдняга падвесу, што прывяло да страты кіраванасці. Аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху 9-га кіламетру трасы Р-60 Смалявічы – Смілавічы – Праўдзінскі – Шацк і сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Citroёn», які перавозіў пасажыраў на маршруце Смалявічы – Менск.
У выніку ДТЗ загінулі кіроўца і 12 пасажыраў мікрааўтобуса. Сем пасажыраў маршруткі атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Матэрыяльныя выдаткі ў выніку надзвычайнай сітуацыі, надання медычнай дапамогі і лячэння пацярпелых перавысілі 270 тысяч рублёў.
Шкода, нанесеная аўтапарку ў выніку пашкоджання самазвала, была ацэненая на больш чым 41,5 тысячы рублёў.
Кіроўцу МАЗа абвінавацілі ў «невыкананні і неналежным выкананні службовых абавязкаў з прычыны нядобрасумленных або нядбайных адносін да службы, якія выклікалі па неасцярожнасці прычыненне ўрону дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйным памеры, смерць чалавека ці іншыя цяжкія наступствы» (ч. 2 арт. 428 КК РБ).
Абвінавачаны сваёй віны не прызнаў. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады, а таксама забараніў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, цягам пяці гадоў.
Агулам у крымінальнай справе пацярпелымі былі прызнаныя 34 асобы, якія падалі пазовы на кампенсацыю маральнай шкоды памерам 2,37 мільёна рублёў.
Раней да сямі гадоў калоніі быў прысуджаны 60-гадовы кіроўца МАЗа. Ён цалкам прызнаў сваю віну. Цяжкавік МАЗ, на якім абвінавачаны здзейсніў ДТЗ, два гады не праходзіў тэхагляду. А ў маршрутным таксі, разлічаным на 15 пасадачных месцаў, ехалі 19 чалавек.
Паводле ДАІ, са студзеня да пачатку чэрвеня 2024 года з удзелам маршрутак адбылося 32 ДТЗ. 60 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
21 чэрвеня а 19:30 на 107-м кіламетры трасы Р-3 (Лагойск – Глыбокае – мяжа Латвіі) сутыкнуліся «Volkswagen Passat» і мікрааўтобус «Iveco Daily», што перавозіў каманду маладых спартоўцаў. У выніку сутыкнення абодва транспартавыя сродкі вылецелі ў кювет. Кіроўца «Volkswagen Passat» і ягоная 36-гадовая пасажырка загінулі на месцы, пацярпелі 11 пасажыраў мікрааўтобуса.
4 чэрвеня на трасе Бабруйск – Мазыр каля вёскі Брожка Бабруйскага раёну сутыкнуліся маршрутка і трактар. У выніку аварыі пацярпелі 13 асобаў.
25 чэрвеня на 66-м кіламетры аўтадарогі Р-28 Менск – Маладзечна легкавы аўтамабіль «Volkswagen Golf» сутыкнуўся з маршрутным таксі на маршруце Маладзечна – Менск.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10