навіны

NATO: Беларусь працягвае спрыяць вайне, а яе інтэграцыя з Расеяй пагражае стабільнасці ў рэгіёне

Саміт NATO ў Вашынгтоне 10 ліпеня 2024 года. (Фота: nato.int)
Саміт NATO ў Вашынгтоне 10 ліпеня 2024 года. (Фота: nato.int)
podpis źródła zdjęcia

Украіну запросяць у NATO, калі саюзнікі будуць згодныя і ўмовы будуць выкананыя.

Паўночнаатлантычны альянс апублікаваў выніковую дэкларацыю па выніках саміту ў Вашынгтоне 9–11 ліпеня, які быў прысвечаны 75-й гадавіне ўтварэння NATO. У дэкларацыі згадваецца роля Беларусі ў вайне ва Украіне і стварэнні напружанасці ўва ўсім рэгіёне.
Саміт NATO ў Вашынгтоне 10 ліпеня 2024 года. (Фота: nato.int)
Саміт NATO ў Вашынгтоне 10 ліпеня 2024 года. (Фота: nato.int)
Беларусь працягвае спрыяць вайне ва Украіне, даючы сваю тэрыторыю і інфраструктуру, зазначаецца ў выніковай дэкларацыі.


,,

«Паглыбленне палітычнай і вайсковай інтэграцыі Беларусі і Расеі, у тым ліку разгортванне ў Беларусі перадавых расейскіх вайсковых магчымасцяў і персаналу, мае негатыўныя наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны Альянсу», – гаворыцца ў дакуменце.


Безадказная ядравая рыторыка Расеі і шантаж у выглядзе ядравых сігналаў, у тым ліку размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі, – гэта пазіцыя стратэгічнага застрашвання, падкрэсліваюць удзельнікі саміту.
Будучыню Украіны ўдзельнікі саміту бачаць у NATO, што таксама зафіксавана ў дэкларацыі. Калі саюзнікі будуць згодныя і ўсе неабходныя ўмовы выкананыя, Украіну запросяць далучыцца да Альянсу.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10