Міністры абароны Расеі і ЗША пагаварылі па тэлефоне
12.07.2024, 19:53
Сцягі Расеі і ЗША. (Крыніца: facebook.com/RusEmbUSA)
podpis źródła zdjęcia
Пра званок Міністэрствы распавялі па-рознаму.
Міністр абароны Расеі Андрэй Белавусаў і кіраўнік Мінабароны ЗША Лойд Осцін пагаварылі па тэлефоне 12 ліпеня. Пра званок Міністэрствы распавялі па-рознаму.
Сцягі Расеі і ЗША. (Крыніца: facebook.com/RusEmbUSA)
Паведамленні абодвух бакоў даволі кароткія. Мінабароны Расеі расказала, што званок адбыўся з ініцыятывы Расеі.
«Абмяркоўвалася пытанне перадухілення пагроз бяспекі і зніжэння рызыкі магчымай эскалацыі», – піша прэс-служба Мінабароны Расеі.
ЗША не сталі адзначаць, хто каму тэлефанаваў, як не згадвалася і рэгуляванне эскалацыі.
«Міністр Осцін падкрэсліў важнасць падтрымання ліній сувязі на фоне вайны Расеі супраць Украіны», – піша прэс-служба Мінабароны ЗША.
У апошні раз міністры размаўлялі па тэлефоне 25 чэрвеня. Тады паведамлялася, што абмяркоўвалася вайна ва Украіне.
Званок супаў з візітам прэм’ера Вугоршчыны Віктара Орбана ў ЗША ў межах турнэ, якое ён называе «мірнай місіяй». Віктар Орбан – адзін з нешматлікіх еўрапейскіх палітыкаў, які мае добрыя стасункі з Уладзімірам Пуціным.