навіны

Паўтара года калоніі за вулічныя выказванні на адрас Лукашэнкі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Мужчына прызнаў віну ў судзе, але гэта не выратавала ад зняволення.

Жыхару Бабруйску прысудзілі паўтара года калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён рэзка выказваўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «MAYDAY.TEAM».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
10 ліпеня над мужчынам, якога завуць Юрый Бандарэнка, прайшоў працэс у судзе Бабруйску і Бабруйскага раёну. Паводле вынікаў разгляду справы мужчыну прызналі вінаватым на падставе ч. 1 арт. 368 КК РБ (знявага Лукашэнкі).
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але вядома, што ў справе гаворыцца пра тое, як у траўні 2024 года Юрый Бандарэнка быў побач з крамай у цэнтры Бабруйску і ў пэўны момант пачаў рэзка выказвацца на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Гэта пачулі людзі, якія былі навокал. Відаць, адзін з міжвольных слухачоў і паведаміў пра гэта ў міліцыю.
У судзе Юрый Бандарэнка прызнаў сваю віну, аднак суддзя Андрэй Літвін усё адно адправіў яго на паўтара года ў калонію агульнага рэжыму.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10