навіны

У Беларусі канфіскавалі кватэру вядоўцы Івана Падрэза

Іван Падрэз. (Фота: ivan.padrez / Instagram)
Іван Падрэз. (Фота: ivan.padrez / Instagram)
podpis źródła zdjęcia

Ягоную 78-гадовую маці фактычна выкінулі на вуліцу.

Улады Беларусі канфіскавалі кватэру блогера і былога вядоўцы на тэлеканале ОНТ Івана Падрэза. З кватэры выкінулі 78-гадовую маці вядоўцы. Пра гэта Іван Падрэз паведаміў у сваім Instagram.
Іван Падрэз. (Фота: ivan.padrez / Instagram)
Іван Падрэз. (Фота: ivan.padrez / Instagram)
«У Беларусі, дзе ў мяне была кватэра, я цяпер «экстрэміст». Кватэра, якой я фармальна валодаў, цяпер канфіскаваная. З яе выкінулі маю 78-гадовую маці. Яна тры тыдні правяла ў лякарнях, а пасля ў сяброўкі. Я проста хачу задаць вам усім адно простае пытанне: ці можна давяраць рэжыму ў Беларусі?.. Я ўсё зразумею. Але чорт. Гэта выходзіць за рамкі ўсялякай маралі. Выгналі з дому 78-гадовую жанчыну. Як вы ўсе гэта церпіце?» – напісаў Іван Падрэз.
Іван Падрэз. (Фота: ivan.padrez / Instagram)
Іван Падрэз. (Фота: ivan.padrez / Instagram)
Іван Падрэз цяпер жыве ва Украіне, ён балатаваўся ў Каардынацыйную раду ад блоку «Хопіць баяцца!» Таццяны Мартынавай, але ў выніку не атрымаў мандату сябра КР.
Нагадаем, што на ўсіх кандыдатаў у Каардынацыйную раду ў Беларусі былі заведзеныя крымінальныя справы і ў дачыненні ўсіх былі пачатыя працэсы канфіскацыі маёмасці.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10