навіны

Генеральная асамблея ААН патрабуе неадкладнага вываду расейскіх войскаў з Запарожскай АЭС

Запарожская АЭС. (Фота: 24tv.ua)
Запарожская АЭС. (Фота: 24tv.ua)
podpis źródła zdjęcia

За ўхваленне рэзалюцыі выступілі 99 краінаў. Супраць – дзевяць, сярод якіх Беларусь.

11 ліпеня Генасамблея ААН выставіла Расеі патрабаванні аб неадкладным спыненні агрэсіі супраць Украіны ды безумоўным вывадзе ўсіх вайсковых сілаў з яе тэрыторыі. Таксама было агучанае патрабаванне «тэрмінова вывесці» расейскіх вайскоўцаў і іншы несанкцыянаваны персанал з Запарожскай АЭС ды вярнуць станцыю пад поўны кантроль Украіны.
Запарожская АЭС. (Фота: 24tv.ua)
Запарожская АЭС. (Фота: 24tv.ua)
Такія патрабаванні ўтрымліваюцца ў рэзалюцыі «Бяспека ядравых аб’ектаў Украіны, у тым ліку Запарожскай АЭС», прынятай большасцю сяброў ААН. За ўхваленне рэзалюцыі прагаласавалі 99 краінаў, устрымаліся 60, супраць выступілі дзевяць дзяржаваў – чальцоў ААН: Беларусь, Бурундзі, Куба, КНДР, Эрытрэя, Малі, Расея, Нікарагуа і Сірыя.
Праект рэзалюцыі быў унесены на разгляд Генасамблеі Украінай, а аўтарамі дакументу выступалі больш за 50 краінаў.
У рэзалюцыі адзначаецца, што Генасамблея ААН заклікае Расейскую Федэрацыю, пакуль яна не верне Запарожскай АЭС, забяспечыць для місіі падтрымання і дапамогі Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАгАтЭ) у Запарожжы своечасовы і поўны доступ да ўсіх зонаў на станцыі, важных для захавання ядравай бяспекі, «каб дазволіць Агенцтву скласці поўную справаздачу аб сітуацыі з ядравай бяспекай і аховай на пляцоўцы».
Прэзентуючы тэкст рэзалюцыі, амбасадар і сталы прадстаўнік Украіны ў ААН Сяргей Кісліца заявіў, што Запарожскую АЭС наўмысна зрабілі неад’емным элементам ваеннай стратэгіі Расеі, і папярэдзіў, што наступствы інцыдэнту на АЭС будуць катастрафічнымі.


,,

«Радыяцыя не ведае межаў», – заявіў ён, дадаўшы, што радыеактыўныя ападкі могуць распаўсюджвацца на вялікія адлегласці і закранаць рэгіёны, аддаленыя ад месца здарэння.


Нагадаем, што Запарожскую АЭС расейскія войскі захапілі на самым пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну – 3 сакавіка 2022 года. Адразу пасля гэтага станцыя зрабілася прадметам шантажу з боку Расеі. ЗАЭС забяспечвала больш за 20 % ад аб’ёму ўкраінскай электраэнергіі, яна лічыцца адною з найбуйнейшых у Еўропе і ўваходзіць у дзясятку найбольш магутных атамных станцыяў свету.
За час акупацыі Запарожская АЭС неаднойчы трапляла пад абстрэлы. Паведамленні пра гэта былі дастаткова рэгулярнымі, пачынаючы з сакавіка 2022 года. Пры гэтым Расея і Украіна абвінавачваюць адна адну ў здзяйсненні такіх нападаў.
У фінальным камюніке саміту міру, што прайшоў у Швейцарыі 16–17 чэрвеня 2024 года, падкрэслівалася, што Запарожская АЭС, як і іншыя ўкраінскія атамныя станцыі і сістэмы, мусіць працаваць пад поўным суверэнным кантролем Украіны.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10