навіны

«Тэндэнцыя да абвастрэння». Кірыл Буданаў выказаўся пра пагрозу наступу з поўначы

Кірыла Буданаў, Кирилл Буданов (Фота: Белсат)
Кірыла Буданаў, Кирилл Буданов (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Ці меў ён на ўвазе Беларусь – незразумела. Канкрэтны кірунак кіраўнік ГУР не назваў.

Кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрвʼю NV пракаментаваў пагрозу наступлення Расеі на поўначы Украіны.
Кірыла Буданаў, Кирилл Буданов (Фота: Белсат)
Кірыла Буданаў, Кирилл Буданов (Фота: Белсат)


,,

«Калі я пачну адказваць на гэтае пытанне, мы з вамі яшчэ справакуем паніку. Скажам гэтак: праблемы ёсць, яны маюць тэндэнцыю да абвастрэння», – цытуе кіраўніка ГУР Кірыла Буданава «РБК-Украіна».


Паводле Буданава, катастрофы няма, але не бачыць праблемаў не атрымаецца.


,,

«Я ўжо гаварыў камусьці з заходняй прэсы: добрых навінаў у мяне сёлета шмат не будзе, на жаль», – канстатаваў ён.


«Разумееце, гэта такая для мяне крыху анекдатычная сітуацыя, – зазначыў Буданаў, – Таму што, калі ўсе два гады крычалі, што цяпер з поўначы будзе атака, мы ўсім казалі, што гэтага не будзе. Нічога не было. У той момант, калі мы сказалі, што зараз будзе атака з поўначы, усё адразу – а можа, не будзе?»
Пры гэтым кіраўнік ГУР не стаў удакладняць пра якія кірункі на поўначы ідзе размова. Беларусь у гэтым кантэксце не згадвалася.
Нагадаем, што ў траўні фіксавалася актывізацыя расейскіх дыверсійных групаў і павелічэнне абстрэлаў у Сумскай і Чарнігаўскай вобласцях. Улады Украіны тады заяўлялі, што Расея можа паспрабаваць паўтарыць на Сумшчыне наступ тых жа маштабаў, што і на поўначы Харкаўшчыны.
У другой палове чэрвеня назіралася паслядоўнае нагнятанне абстаноўкі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Мінабароны і Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі бяздоказна абвінавацілі Украіну ў канцэнтрацыі войскаў і заяўляюць пра пагрозу правакацыяў, але адначасова самі перакінулі да паўднёвых рубяжоў Сілы спецыяльных аперацыяў, ракетныя войскі і артылерыю. У памежных раёнах былі створаныя блокпасты, ладзяцца правяранні дакументаў і аўтамабіляў.
У зводцы ад 13 ліпеня 2024 году Генеральны штаб ЗСУ канстатаваў, што на валынскім і палескім кірунках прыкметаў фармавання наступальных груповак не назіраецца. На мяжы з Чарнігаўскай і Сумскай вобласцямі захоўваецца вайсковая прысутнасці расейскай арміі, адбываюцца абстрэлы з тэрыторыі РФ.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10