навіны

Прэзідэнт Латвіі заявіў пра неабходнасць новых санкцыяў супраць Расеі і Беларусі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Палітык назваў чатыры асноўныя крокі, што прымусяць Расею спыніць агрэсію.

Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч заявіў у інтэрвʼю «Голасу Амерыкі», што далейшае ўвядзенне санкцыяў супраць Беларусі і Расеі бачыцца адным з крокаў да заканчэння вайны ва Украіне.
Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч назваў чатыры ключавыя крокі, што дапамогуць Украіне змусіць Расею да міру.
Па-першае, Украіне трэба даць усю неабходную зброю. Па-другое, зняць усе абмежаванні на яе выкарыстанне.
«Барацьба з расейскай агрэсіяй, пастаўкі большай колькасці зброі, адпраўленне большай колькасці боепрыпасаў, зняцце ўсіх абмежаванняў на выкарыстанне гэтай зброі і ракетаў, што мы адпраўляем, – гэта тое, што трэба развязаць цяпер. Некаторыя краіны-чальцы [NATO] усё яшчэ маюць гэтыя абмежаванні. Я сапраўды спадзяюся, што іх скасуюць», – падкрэсліў прэзідэнт Латвіі.
Трэці крок – далейшае ўвядзенне санкцыяў супраць Расеі і Беларусі з боку саюзнікаў Украіны. Чацвертым крокам маюць быць юрыдычныя абавязкі перад Украінай адносна злачынстваў расейскай агрэсіі.


,,

«І калі Расея ўбачыць наш поспех, яна будзе шукаць міру», – адзначыў ён. Пакуль краіна-агрэсар у гэтым не зацікаўленая, таму любыя пагадненні немагчымыя.


«Нягледзячы на ўсе спробы Расеі разарваць нашае адзінства, мы адзіныя. Мы ўспрымаем расейскую пагрозу сурʼёзна і разумеем яе як доўгатэрміновую. І так, гэта можа выглядаць як павольная мабілізацыя [краінаў NATO], але яна ёсць», – падсумаваў Рынкевіч.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10