навіны

«Беларускі Гаюн»: расейскі шагэд даляцеў да Віцебску

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

А 5-й раніцы ВПС і сілы СПА Узброеных сілаў Беларусі ўзнімаліся паводле трывогі.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» распавяла, куды падзеўся расейскі ўдарны беспілотнік «Shahed-131/136», што пасля няўдалай атакі пакінуў паветраную прастору Украіны ў кірунку Беларусі.
Раней камандуючы паветранымі сіламі ЗСУ генерал-лейтэнант Мікола Алэшчук паведаміў, што ў ноч на 13 ліпеня Расея запусціла з раёну Прыморска-Ахтарску пяць ударных дронаў «Shahed-131/136». Чатыры былі знішчаныя ўкраінскімі вайскоўцамі, а пяты выйшаў з паветранай прасторы Украіны ў кірунку Гомельскай вобласці.
Паводле звестак «Беларускага Гаюна», расейскі БПЛА ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі каля трох гадзінаў ночы.


,,

«Дрон «падарожнічаў» у краіне амаль тры гадзіны і, мяркуючы з усяго, даляцеў ажно да Віцебску», – заявілі ў маніторынгавай групе.


«Беларускі Гаюн» паведамляе, што а 5-й раніцы ВПС і сілы СПА Узброеных сілаў Беларусі ўзнімаліся паводле трывогі. Верталёт Мі-24 і знішчальнік Су-30 «паўтары гадзіны беспаспяхова патрулявалі паўднёвы ўсход Віцебскай вобласці».
Далейшы лёс расейскага шагэду невядомы. Звестак пра знішчэнне або падзенне не было. Беларуская авіяцыя вярнулася ў месца сталай дыслакацыі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10