Мясцовыя дэпутаты пастанавілі перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу Пятра Машэрава.
навіны
У Кобрыне больш не будзе вуліцы Каліноўскага
13.07.2024, 09:06

podpis źródła zdjęcia
Кобрынскі раённы савет дэпутатаў змеркаваў перайменаваць вуліцу Каліноўскага. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мясцовыя дэпутаты пастанавілі перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу Пятра Машэрава.
Адметнасць сітуацыі ў тым, што ў Кобрыне ўжо была вуліца Пятра Машэрава. Таму ўладам адначасова давялося змяніць і яе назву – цяпер гэта будзе вуліца Яловая.
Пастанова Кобрынскага раённага савету дэпутатаў была прынятая 26 чэрвеня.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме
Глядзіце большItem 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10