навіны

Украіна адбіла паветраную атаку: адзін з шагэдаў паляцеў у Беларусь

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Апошнім часам пачасціліся выпадкі выкарыстання паветранай прасторы Беларусі.

У ноч на 13 ліпеня Расея ўчыніла чарговую атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ.
Камандуючы паветранымі сіламі ЗСУ генерал-лейтэнант Мікола Алэшчук паведаміў у сваім Telegram-канале, што ў ноч на 13 ліпеня Расея атакавала Украіну пяццю ўдарнымі дронамі «Shahed-131/136». Запуск беспілотнікаў ажыццяўляўся з раёну Прыморска-Ахтарску РФ.
Чатыры дроны-камікадзэ былі знішчаныя мабільнымі агнявымі групамі Сілаў абароны Данецкай і Харкаўскай вобласцей.


,,

«Пяты – выйшаў з паветранай прасторы Украіны ў кірунку Гомельскай вобласці», – зазначаецца ў заяве Алэшчука.


Апошнім часам пачасціліся выпадкі выкарыстання паветранай прасторы Беларусі падчас баявых аперацыяў РФ. Гэтак, паводле ўкраінскага боку, 5 і 11 ліпеня расейскія беспілотнікі, што атакавалі Украіну, ляцелі праз Беларусь. Былы добраахвотнік Андрэй Кушняроў у каментары «Белсату» не выключыў, што, калі такая практыка пашырыцца, Украіна пачне збіваць расейскія паветраныя цэлі над тэрыторыяй Беларусі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10