навіны

У Полацку адмянілі фестываль косплэю праз «прапаганду няправільных каштоўнасцяў»

Фестываль косплэю ў Полацку ў 2020 годзе. (Фота: vk.com/kampai_polotsk)
Фестываль косплэю ў Полацку ў 2020 годзе. (Фота: vk.com/kampai_polotsk)
podpis źródła zdjęcia
У Полацку адмянілі фестываль косплэю, які хацелі зладзіць аматары анімэ, праз «прапаганду няправільных каштоўнасцяў». Пра гэта паведамілі арганізатары.
Фестываль косплэю ў Полацку ў 2020 годзе. (Фота: vk.com/kampai_polotsk)
Фестываль косплэю ў Полацку ў 2020 годзе. (Фота: vk.com/kampai_polotsk)
Дырэктар Полацкага дому культуры не даў правесці там імпрэзу 27 ліпеня.
«На жаль, “Кампай” у Полацку адмянілі. З 1 ліпеня 2024-га ў ДК новы дырэктар. Ён лічыць, што анімэ прапагандуе няправільныя каштоўнасці. Тыдзень вёў перамовы. Я не змог яго пераканаць, што “Кампай” – бяскрыўдны дзіцячы ранішнік 12+», – пішуць арганізатары.
Паводле праграмы фестывалю, планавалася зладзіць косплэй-шоу і танцавальнае спаборніцтва.
Мяркуючы са старых афішаў, Дом культуры ў Полацку апошнія гады быў месцам, дзе без праблемаў збіраліся аматары анімэ.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10