Рост цэнаў у чэрвені паскорыўся. Рэч у Расеі і росце попыту – ЕАБР
15.07.2024, 09:40
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Паводле выніках года інфляцыя ў Беларусі складзе 6 %, лічаць аналітыкі ЕАБР.
У Беларусі інфляцыя склала 5,8 % у чэрвені (у гадавым выражэнні) пасля 5,7 % у траўні. ЕАБР распавёў, чаму цэны сталі расці хутчэй і чаго чакаць да канца года.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Дынаміка цэнаў была рознай у залежнасці ад катэгорыі. Напрыклад, рост цэнаў на харчы ў чэрвені склаў 6,4 % да леташняга чэрвеня, а ў траўні – 6,2 % да леташняга траўня. На нехарчовыя тавары – 4,5 % у чэрвені пасля 4,1 % месяцам раней.
«У сегменце платных паслуг фіксуецца запаволенне інфляцыі да 6,6 % г/г у чэрвені пасля 6,9 % г/г у траўні, нягледзячы на павышэнне тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Падвышаная інфляцыя ў Расеі (ключавым гандлёвым партнёры) і рост спажывецкага попыту застаюцца асноўнымі праінфляцыйнымі фактарамі. Наш прагноз – 6 % паводле вынікаў года», – піша ЕАБР.
Згодна з прагнозам ЕАБР, у 2024 годзе ў Беларусь будзе на другім месцы ў ЕАЭС паводле росту цэнаў. Большы рост чакаецца толькі ў Казахстане – 8,3 %.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Згодна з планам Нацбанку Беларусі на 2024 год, інфляцыя паводле вынікаў года не мусіць перавысіць 6 %.