Іспанскія футбалісты святкуюць перамогу на «Еўра-2024». (Фота: uefa.com)
podpis źródła zdjęcia
Іспанія чацвёрты раз у гісторыі выгуляла чэмпіянат Еўропы – гэта абсалютны рэкорд.
Зборная Іспаніі ў фінальным матчы чэмпіянату Еўропы па футболе перамагла Англію. Гульня праходзіла ў Берліне на Берлінскім алімпійскім стадыёне.
Іспанскія футбалісты святкуюць перамогу на «Еўра-2024». (Фота: uefa.com)
Зборная Іспаніі перамагла Англію з лікам 2:1. У іспанцаў на 47-й хвіліне гол забіў Ніка Ўільямс. На 73-й хвіліне Англія зраўняла лік – голам адзначыўся Коўл Палмэр. За тры хвіліны да канца гульні пераможны гол за Іспанію забіў Мікель Оярасабаль.
Іспанія чацверты раз у гісторыі выгуляла чэмпіянат Еўропы – гэта абсалютны рэкорд. Раней іспанцы перамагалі ў 1964, 2008 і 2012 гадах.
Англія другі чэмпіянат Еўропы запар зазнае паразу ў фінале. У 2021 годзе англічане саступілі італьянцам у серыі пенальці.