навіны

«Можа будзе парачка вар'ятаў». Ярмошына распавяла, хто будзе ўдзельнічаць у выбарах-2025

Экс-кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына. (Фота: CTVBY / YouTube)
Экс-кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына. (Фота: CTVBY / YouTube)
podpis źródła zdjęcia

Яна папярэдзіла, што апазіцыю да выбараў дакладна не дапусцяць.

Экс-старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына распавяла ў інтэрв’ю СТБ, хто, на ейную думку, будзе ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.
Экс-кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына. (Фота: CTVBY / YouTube)
Экс-кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына. (Фота: CTVBY / YouTube)
Прапагандыстка СТВ заявіла, што ў Аляксандра Лукашэнкі нібыта настолькі высокая падтрымка ў грамадстве, што людзі нават не захочуць падпісвацца за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. «Можа скласціся сітуацыю, што і кандыдатаў не набярэцца. Як тады будзе развівацца сітуацыя?» – спытала прапагандыстка.
Былая кіраўніцтва ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што «ашалелай апазіцыі» на прэзідэнцкіх выбарах 2025 году адназначна не будзе.


,,

«Можа будзе парачка гарадскіх ці рэспубліканскіх варʼятаў… Ну, гэта літаральна на першым узроўні, на ўзроўні падачы дакументаў – да кандыдацтва гэтыя людзі ці наўрад ці дойдуць. Тым не менш, я думаю, самой дзяржавай будуць прыняты меры, накіраваныя на тое, каб выбары былі альтэрнатыўнымі. І тут нам у дапамогу нашы партыі. Ёсць чатыры палітычныя партыі. Магчыма, вылучыць свайго кандыдата вельмі буйная і аўтарытэтная арганізацыя – прафсаюзы», – патлумачыла яна.


Зазначым, што ўсе чатыры палітычныя партыі, якія засталіся ў Беларусі, адкрыта падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку. Адкрыта падтрымліваюць самаабвешчага кіраўніка Беларусі і афіцыйныя прафсаюзы. Такім чынам, Ярмошына дэ-факта адкрыта дала зразумець, што да выбараў дапусцяць толькі марыянеткавых кандыдатаў. «Хто сказаў, што альтэрнатыўшчыкі – гэта абавязкова ворагі?» – задала рытарычнае пытанне экс-кіраўніца ЦВК.
Што тычыцца Лукашэнкі, то ён, на думку Ярмошынай, абавязкова пойдзе на выбары.


,,

«Я думаю, што Аляксандр Рыгоравіч проста, як чалавек адказны, не кіне народ і краіну ў бядзе. Мне здаецца, што ён цудоўна разумее, што іншых няма, яны пакуль яшчэ не выраслі. Таму я спадзяюся, амаль на 90 працэнтаў упэўнена, што ён будзе ўдзельнічаць у выбарах», – сказала Ярмошына.


Чаму па выніках 30 гадоў кіравання «адказнага» палітыкі Лукашэнкі Беларусь апынулася ў бядзе, былая кіраўніца ЦВК не патлумачыла.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10