навіны

У выніку ўрагану жыхары Мазыра засталіся без электрычнасці і вады

Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У райвыканкаме склікана экстранае паседжанне камісіі па надзвычайных сітуацыях.

Гомельскую вобласць накрылі ўраганы. Асабліва пацярпеў Мазыр – цяпер мясцовыя ўлады спрабуюць аднавіць электра- і водазабеспячэнне.
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Улады Гомельшчыны паведамляюць, што ў выніку непагадзі ў асобных раёнах Гомельскай вобласці парушана праца сістэмы электразабеспячэння. З-за моцнага ветру пашкоджаны дахі будынкаў і павалены дрэвы. Аварыйныя брыгады працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння.
«Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем», – сцвярджаюць улады.
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Інфармацыйны партал «МОЗЫРЬ NEWS» публікуе здымкі наступстваў урагану ў Мазыры і зазначае, што непагадзь «парушыла звыклы рытм жыцця» гараджанаў. Цяпер вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння і водазабеспячэння, а таксама вызваленні праезнай часткі ад паваленых дрэваў.
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
У некаторых раёнах гораду няма вады. Пры гэтым у «Мазырводаканале» сцвярджаюць, што збою ў сістэме водазабеспячэння няма: як толькі ліквідуюць збой у электразабеспячэнні, адразу ж вада паступіць у дамы.
У Мазырскім райвыканкаме было склікана экстранае паседжанне камісіі па надзвычайных сітуацыях.
Раней Беларуская чыгунка (БЧ) паведаміла, што навальніца і моцны вецер 14 ліпеня 2024 года прывялі да падзення дрэваў на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння на ўчастках Калінкавічы-Жлобін, Калінкавічы-Жыткавічы, Калінкавічы-Славечна і Жлобін-Гомель. У выніку цягнікі цяпер ідуць з адхіленнем ад графіка руху прыкладна ад 1 гадзіны да 3 гадзінаў.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10