Паліцыя на месцы трагедыі ў горадзе Альбштат. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Трагедыя здарылася ў горадзе Альбштат у Бадэн-Вюртэмбергу.
У нямецкім горадзе Альбштат, што ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг, 14 ліпеня адбылася страляніна: некалькі чалавек загінулі і атрымалі агнястрэльныя раненні.
Паліцыя на месцы трагедыі ў горадзе Альбштат. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
Deutsche Welle паведамляе, што інцыдэнт адбыўся ў раёне Лаўтлінген з насельніцтвам у 1800 жыхароў. Пацверджана смерць траіх і раненне дваіх асобаў. Паліцыя праводзіць на месцы маштабную аперацыю, у ёй задзейнічалі некалькі верталётаў.
Мясцовае онлайн-выданне ZAK піша са спасылкай на відавочцаў, што людзі, якія знаходзіліся паблізу ад месца падзеі, схаваліся ў найбліжэйшай гасцініцы і чакаюць там.
Tagesschau паведамляе, што 63-гадовы стралок быў паляўнічым, на яго была зарэгістравана некалькі адзінак агнястрэльнай зброі. Мужчына застрэліў маці і сына, а таксама спрабаваў забіць жонку і дачку – яны атрымалі сурʼёзныя раненні і былі шпіталізаваныя.
Паводле непацверджаных звестак, стралок пасля гэтага скончыў жыццё самагубствам.