навіны

Святлана Ціханоўская пра забарону заязджаць у ЕЗ беларускім аўтам: гэта не закране пасажырскага руху

Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка ўдакладніла, што ўжо мае такую дамоўленасць.

Абраная прэзідэнтка ўдакладніла, што мае дамоўленасць: абмежаванні не закрануць пасажырскага транспартнага руху (аўтобусы, маршруткі ды інш.). Таксама беларусы, якія жывуць у Еўразвязе, атрымаюць магчымасць перарэгістраваць свае аўтамабілі на еўрапейскія нумары.
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Латышская мяжа. (Крыніца: vid.gov.lv)

Латвія перастане пускаць легкавыя машыны, зарэгістраваныя ў Беларусі, з 16 ліпеня

навіны
«Абмежаванні на заезд беларускіх аўтамабіляў – паспешлівае і шкоднае рашэнне. У першую чаргу яно б’е па людзях, а не па рэжыме Лукашэнкі. Таму ідзе актыўная праца над тым, каб дамагчыся змены гэтага рашэння. Мы на сувязі з Польшчай, Літвой і Латвіяй – і даводзім неабходнасць зрабіць выключэнні для беларусаў, якія заязджаюць у ЕЗ на сваіх аўтах», — кажа Святлана Ціханоўская.
Таксама яна падкрэсліла, што мяжа з ЕЗ мусіць быць адкрытая для беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым і бачаць будучыню сваёй краіны ў Еўропе.
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10