Былы галоўны трэнер менскага «Дынама» і зборнай Беларусі памер 16 ліпеня
16 ліпеня, на 75-м годзе жыцця памёр Міхаіл Вергеенка — славуты беларускі брамнік, былы галоўны трэнер менскага «Дынама» і зборнай Беларусі, а таксама былы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу.
Міхаіл Вергеенка. (Фота: dinamo-minsk.by)
З 1991 да 1994-га быў галоўным трэнерам менскага «Дынама», якое двойчы станавілася чэмпіёнам Беларусі. Акрамя таго, Міхаіл Вергеенка ўзначальваў зборную Беларусі.
Пра смерць былога трэнера паведамляе Беларуская федэрацыя футболу.