навіны

Зніклага ў Беларусі хлопца знайшлі жывым праз 25 гадоў

Ілюстрацыйнае (фота: 82978922 © creativecommonsstockphotos – Dreamstime.com)
Ілюстрацыйнае (фота: 82978922 © creativecommonsstockphotos – Dreamstime.com)
podpis źródła zdjęcia

Увесь гэты час яго лічылі зніклым без вестак, хаця той знаходзіўся ў Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы.

Увесь гэты час маладзёна лічылі зніклым без вестак, хаця той быў у Магілёўскім псіхіятрычным шпіталі.
Ілюстрацыйнае (фота: 82978922 © creativecommonsstockphotos – Dreamstime.com)
Ілюстрацыйнае (фота: 82978922 © creativecommonsstockphotos – Dreamstime.com)
Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў па Магілёўскай вобласці паведамляе, што больш за 20 гадоў таму ў псіхіятрычны шпіталь паступіў малады мужчына без дакументаў. Ён змог назваць прозвішча, імя і год нараджэння, якія затым не пацвердзіліся.


,,

«Спробы вышуку сваякоў не былі паспяховыя», – каментуюць у камітэце судовых экспертызаў.


Цікава, што бацька зніклага здаў свае біялагічныя пробы ў базу звестак ДНК яшчэ 15 гадоў таму. Але ў безназоўнага мужчыны ў шпіталі здагадаліся ўзяць пробы букальнага эпітэлію і праверыць яго ў базе дзяржаўныя органы толькі ў 2024 годзе. Пры правяранні і высветлілася, што ён сваяк першага парадку жыхара Віцебскай вобласці 1945 года нараджэння.
Аднак гэты мужчына памёр 9 гадоў таму. Ён так і не здолеў знайсці зніклага ў 1998-м 25-гадовага сына, які пакутаваў на псіхічнае захворванне. Мужчыну забралі са шпіталю сваякі.
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10