навіны

У Беларусь могуць забараніць увозіць машыны, старэйшыя за 7 гадоў?

Ілюстрацыйнае (фота: АЗ / Белсат)
Ілюстрацыйнае (фота: АЗ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Матыў – клопат аб экалогіі і бяспецы.

Казахстан прапануе краінам ЕАЭЗ забараніць увоз на тэрыторыю звязу аўтамабіляў, старэйшых за сем гадоў. Матыў – клопат пра экалогію і бяспеку.
Ілюстрацыйнае (фота: АЗ / Белсат)
Ілюстрацыйнае (фота: АЗ / Белсат)
Рэч у тым, што пасля аўдыту аказалася, што сярэдні век аўтамабіляў, увезеных у Казахстан з краінаў ЕАЭЗ, складае 17 гадоў. Шмат якія з іх не адпавядаюць экалагічным патрабаванням і патрабаванням бяспекі, паведамляе агенцтва Kazinform.
Пры гэтым 80 % жыхароў краіны не маюць свайго транспарту, але «маюць права жыць у нармальным навакольным асяроддзі і дыхаць чыстым паветрам», мяркуе дырэктар дэпартаменту інтэграцыі і міжнароднай супрацы Міністэрства прамысловасці і будаўніцтва Казахстану Адылбэк Бэктыбаеў.
Бэктыбаеў паведаміў, што адпаведныя матэрыялы будуць унесеныя на пасяджэнне ЕАЭЗ. Калі ўсе пяць краінаў (Беларусь, Казахстан, Арменія, Кыргызстан і Расея) аднагалосна падтрымаюць ініцыятыву, то на іх тэрыторыю нельга будзе ўвозіць састарэлыя аўты. Але наколькі верагодны сцэнар, калі пяць краінаў добраахвотна забароняць увоз у свае краіны танных легкавікоў, застаецца няясна.
Тэса Анэйда belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10