Амерыканец, які страляў у Дональда Трампа, у школе не прайшоў адбор у секцыю па стральбе
15.07.2024, 20:45
Томас Мэт’ю Крукс. (Фота: Вікіпедыя)
podpis źródła zdjęcia
Не змог пацэліць у ніводную мішэнь.
Томас Мэт’ю Крукс, які зрабіў замах у кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа, у старэйшай школе не здолеў прасці адбор па стральбе, бо не змог пацэліць у мішэнь.
Томас Мэт’ю Крукс. (Фота: Вікіпедыя)
Пра гэта стала вядома з апавяданняў былых аднакласнікаў Крукса, піша The New York Post.Яны сцвярджаюць, што пры адборы ў секцыю хлопец страляў з малакалібернай вінтоўкі з адлегласці 15 метраў, але не змог пацэліць у ніводную мішэнь.
Прычынай, чаму хлопец не змог выканаць заданне, называлі ягоны кепскі зрок.
Нагадаем, што 13 ліпеня ў горадзе Батлер, што ў Пенсільваніі, ЗША, Томас Мэт’ю Крукс здзейсніў замах на кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа.
Дональд Трамп атрымаў лёгкае раненне – куля прастрэліла яму крайчык вуха, але пры гэтым загінуў іншы чалавек, яшчэ двое атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя ў крытычным стане. Сам стралок быў забіты паліцыяй.