Паводле «народнага» артыкула з 2020 года было арыштавана больш за 5 тысячаў чалавек
15.07.2024, 18:56
Здымак мае ілюстрацыйны характар. . (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
У сярэднім па шэсць чалавек у дзень.
З 2020 года паводле 342-га артыкула Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), які атрымаў назву «народнага», было арыштавана мінімум 5361 чалавек, паведамляе «Вясна».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. . (Фота: Белсат)
Першы прысуд па гэтым артыкуле, адзначаюць юрысты «Вясны», быў вынесены 30 лістапада 2020 году. Тады мазырскім падлеткам прысудзілі па году пазбаўлення волі ўмоўна за кінутыя ў бок міліцэйскага аўтамабіля камяні.
З улікам выходных дзён, з таго часу ў сярэднім кожны працоўны дзень паводле «народнага» арт. 342 КК судзяць 6 беларусаў.
Паводле меркавання юрысткі «Вясны» Святланы Галаўнёвай, пераслед паводле арт. 342 КК з’яўляецца яскравым складнікам шырокамаштабнага і сістэмнага пераследу грамадзянскай супольнасці, што зʼяўляецца міжнародным злачынствам.
,,
«За тое, што чалавек паўдзельнічаў у пратэснай акцыі, яго нельга затрымліваць і тым больш крымінальна пераследваць», – адзначае Святлана Галаўнёва.