навіны

Пралка ў 2,6 разу даражэйшая, айфон – таннейшы. Кошты на побытавую тэхніку ў Беларусі і Польшчы

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ці варта купляць у Польшчы «забароненыя» тавары або яны таннейшыя ў краіне?

«Белсат» надумаў параўнаць цэтлікі на папулярную побытавую тэхніку ў Польшчы і Беларусі, каб зразумець, ці варта было б набываць у Польшчы «забароненыя» тавары, або яны таннейшыя ў краіне.
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Раней беларусы часта закупляліся побытаваю тэхнікаю, хіміяй, адзеннем і прадуктамі ў Польшчы: гэта дапамагала заашчадзіць вялікую суму нават з улікам дарогі і візы. Але ў пачатку ліпеня супраць Беларусі ўвялі новыя санкцыі: забаранілі правоз з ЕЗ у Беларусь шмат якіх звыклых тавараў, прычым нават фізічнымі асобамі. З гэтага моманту прывозіць новы смартфон ці фотаапарат у Беларусь з Польшчы паводле закону нельга.
Папярэджваем: гэта толькі параўнанне сярэдніх коштаў у буйных крамах тэхнікі, а не паўнавартаснае коштавае даследаванне. Акрамя таго, у абедзвюх краінах бываюць распродажы, якія могуць пахіснуць шалі эканоміі ў любы бок.
Для зручнасці ўсе цэны мы перавялі да адзінага назоўніка – беларускіх рублёў (курс Нацыянальнага банку – 0,82 рубля за 1 злоты).
Ружовы 15-ы айфон на 256Гб у Беларусі – Br 3090, у Польшчы – Br 3370. Розніца – Br 280 у Польшчы супраць пакупкі ў Беларусі. Пры гэтым больш ранняя мадэль (13-ы айфон на 128 ГБ) у Беларусі абыдзецца крыху даражэй: Br 2099 супраць Br 2044 у Польшчы.
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
За «Apple Watch» 9-й серыі з экранам 41 мм пакупнік у Беларусі аддасць Br 1595, у Польшчы аналагічныя каштуюць Br 1700.
Тое ж з тэхнікаю «Huawei»: у Польшчы яна часта каштуе прыкметна даражэй, чымся ў Беларусі. Напрыклад, смарт-гадзіннік «Huawei Watch GT 4» (дыяметрам 46 мм) у Беларусі каштуе ў сярэднім Br 549, у Польшчы – Br 817. Розніца – амаль Br 270.
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Смартфон «Huawei Pura 70 Pro» каштуе Br 3199 у Беларусі і Br 3697 у Польшчы. Розніца – амаль Br 500 не на карысць пакупкі ў Польшчы.
А вось смартфон «Samsung Galaxy S23» на 128 ГБ у Беларусі цяпер каштуе Br 2050, у Польшчы – Br 1955. Амаль аднолькава!
Папулярная люстраная камера «Canon 2000D» з кіт-аб’ектывам 18–55 мм у Польшчы абыдзецца вам у 2148 злотых (Br 1757), а ў Беларусі – Br 1729. Таксама амаль без розніцы.
За камеру «Sony A7» з абʼектывам 28–70 мм у Беларусі давядзецца аддаць Br 5299, у Польшчы – амаль на 10 % больш, Br 5725.
Гульнёвы ноўтбук “Lenovo IdeaPad Gaming 3 15IHU6 82K10032RM” каштуе Br 2399 у Беларусі і Br 3101 у Польшчы.
А вось “HP 15-eh2055nw” у Польшчы выйдзе на Br 641 танней: Br 2208 супраць Br 2849 у Беларусі.
Забарона ў выглядзе друкарак атрымалася б значна таннейшая ў Польшчы. Прынтар “Xerox Phaser 3020” у Польшчы каштуе Br 326 супраць Br 599 у Беларусі. За “Kyocera” (мадэль 1102Y73NL0) давядзецца аддаць Br 456, а ў Беларусі – Br 743.
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Халадзільнік з маразільнікам “Liebherr CNsfd 5733” у Беларусі каштуе Br 3590, у Польшчы – Br 3271. А вось “LG GSLV31DSXE” у Беларусі ў 2,4 разу даражэйшы за аналагічны ў Польшчы – Br 8427 супраць Br 3509. Прычым яго дастаўка па Беларусі – толькі пад замову.
Мікрахвалёўка “Samsung MS23K3513AS” у Польшчы абыдзецца вам у Br 367, у Беларусі – ад Br 470 да Br 599.
Параўналі заадно і кошты на тавары, якія ўсё яшчэ можна ўвозіць у Беларусь. Напрыклад, параварка “Tefal VC1451” у фірмовай краме ў Беларусі каштуе Br 429, а ў краме “Tefal” у Польшчы – Br 245.
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Цяпер у Беларусі амаль няма сусветных марак, на іх месцы часта можна знайсці нешта як «Слаўда». Але параўнаць ідэнтычныя машыны нам усё ж удалося, і розніца вельмі ўражвае. Гэтак, пралку “Bosch Serie 4 WAN2820EPL” у Беларусі можна купіць за Br 3869, у Польшчы – усяго за Br 1467. Розніца – у 2,6 разу.
Недарагая машына “Candy Smart CS4 1072DE/1-S” у Польшчы абыдзецца ў сярэднім ад Br 839 да Br 966, а ў Беларусі роскід коштаў на гэтую мадэль уражвае: Br ад 799 да Br 2318. Адкуль такая разбежка, няясна.
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Заадно параўнаем кошты на топ-тавары не з катэгорыі побытавай тэхнікі. Так, упакоўка з 45 капсулаў для мыцця “Ariel” у Польшчы каштуе значна танней за беларускую – Br 45 супраць Br 64. А вось парашок “Persil Deep Clean Color” вагою 4,5 кг у Польшчы абыдзецца ў 49 Br, у той час як у Беларусі на акцыі ён каштуе Br 28. Здаецца, везці яго праз мяжу не мае ніякага сэнсу.
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Людзі з набыткамі. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Затое ў Беларусі 16 рулонаў туалетнай паперы “Zewa Deluxe” каштуюць суму, ад якой бы любы паляк атрымаў інфаркт – Br 33. У Польшчы яна каштуе Br 22.
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10