навіны

АПКБ выступіў з заявай пра абмежаванне ўезду ў Латвію на беларускіх нумарах

Аб'яднаны пераходны кабінет (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Аб'яднаны пераходны кабінет (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Немэтазгодна абмяжоўваць мабільнасць беларусаў».

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі выступіў з заявай наконт рашэння латвійскіх уладаў пра абмежаванне перасячэння беларуска-латвійскай мяжы легкавымі аўтамабілямі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь.
Аб'яднаны пераходны кабінет (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Аб'яднаны пераходны кабінет (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
У заяве падкрэсліваецца, што АПКБ актыўна выступае за ўвядзенне абмежавальных мер, накіраваных на перадухіленне абыходу санкцый і зніжэнне патэнцыялу для працягу агрэсіўнай вайны супраць Украіны.


,,

«Мы разумеем, што першапрычынай такіх мер з’яўляюцца дзеянні рэжыму Лукашэнкі, у выніку якіх для Латвіі і ЕЗ ствараюцца рэальныя пагрозы бяспецы праз штучны міграцыйны крызіс на мяжы, а таксама іншыя недружалюбныя дзеянні», – адзначаюць у АПКБ.


Разам з тым кабінет цалкам падзяляе пазіцыю ЕЗ аб важнасці падтрымання кантактаў паміж людзьмі (п. 13 Заключэння Рады ЕЗ па Беларусі ад 19 лютага 2024 года) і лічыць немэтазгодным абмяжоўваць мабільнасць беларусаў.
Зараз Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі вядзе кансультацыі з упаўнаважанымі органамі Латвіі, Літвы і Польшчы па гэтым пытанні, адзначаецца ў заяве.
Чытайце таксама:
Латышская мяжа. (Крыніца: vid.gov.lv)

Латвія перастане пускаць легкавыя машыны, зарэгістраваныя ў Беларусі, з 16 ліпеня

Нагадаем, што з 16 ліпеня ў Латвію нельга будзе ўехаць на легкавым аўтамабілі з беларускімі нумарамі праз беларуска-латышскія і расейска-латышскія пункты пропуску з 16 ліпеня. Пра гэта паведамляе Служба дзяржаўных даходаў Латвіі. З ЕЗ можна будзе вярнуцца ў Беларусь на аўце, калі яно не задэклараванае як тавар. Падобнае рашэнне з’явілася ў выніку ўвядзення восьмага пакету санкцыяў Еўразвязу ў дачыненні Беларусі.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10