Беларусы змогуць атрымаць турыстычную візу ў Тайланд пасля прыбыцця ў краіну
17.07.2024, 09:07
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: planetescape.pl)
podpis źródła zdjęcia
Толькі аднаразовую і максімум на 15 дзён.
15 ліпеня Тайланд ухваліў выдачу кароткатэрміновых турыстычных візаў беларусам пасля прыбыцця ў краіну.
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: planetescape.pl)
Беларусь увайшла ў спіс з 31 краіны, для якіх дзейнічае праграма Тайланду «Віза пасля прыбыцця».
Атрымаць візу можна будзе падчас звароту ў кантрольна-прапускныя пункты Каралеўства Тайланд. Максімальная працягласць – 15 дзён. Такая віза аднаразовая і каштуе 2000 батаў, ці прыкладна 56 долараў.
Для атрымання візы неабходна прадставіць:
Пасля інцыдэнту з затрыманнем гурту «Бі-2» беларускія юрысты і праваабаронцы не раяць ехаць у Тайланд тым, хто асцерагаецца пераследу з боку рэжыму.