навіны

У Міністэрстве працы распавялі, хто з пацярпелых праз непагадзь можа атрымаць дапамогу ад дзяржавы

Наступствы ўрагану ў Беларусі. (Фота: МНС)
Наступствы ўрагану ў Беларусі. (Фота: МНС)
podpis źródła zdjęcia

Спойлер – не ўсе.

Частка беларусаў, пацярпелых ад ураганаў, што абрынуліся на краіну апошнімі днямі, могуць звярнуцца па аднаразовую дапамогу ад дзяржавы. Абавязковая ўмова – месячны даход на аднаго чальца сям’і не большы за 628,10 рубля, распавяла прэс-служба Міністэрства працы.
Наступствы ўрагану ў Беларусі. (Фота: МНС)
Наступствы ўрагану ў Беларусі. (Фота: МНС)
Каб атрымаць дапамогу, трэба звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адпаведна месцу жыхарства.
Разлічваць на матэрыяльную дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны могуць таксама пацярпелыя ад непагадзі пенсіянеры, якія не працуюць, і людзі з інваліднасцю.
Найперш цяпер дапамога вылучаецца тым, хто «праз аб’ектыўныя прычыны мае ў ёй вострую патрэбу: самотным сталым людзям і інвалідам». Сацыяльныя працаўнікі наведваюць гэтыя катэгорыі грамадзянаў, прывозяць ім прадукты, ваду, «супакойваюць і дапамагаюць з каардынацыяй з іншымі органамі для развязання пытанняў, што ўзніклі ў сувязі з непагаддзю».
Паводле звестак Міністэрства працы, на сённяшні дзень сацыяльныя паслугі на даму атрымоўваюць больш за 100 тысячаў грамадзянаў, 24 тысячы з іх – самотныя.
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Электразабеспячэнне ў Мазыры адноўлена навіны
Некалькі рэгіёнаў Беларусі пацярпелі ад ураганных вятроў 13 – 14 ліпеня. Шасцёра чалавек загінулі. Шмат населеных пунктаў засталіся без электрычнасці і водазабеспячэння.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10