навіны

«Шагэд» выбухнуў за 55 км ад Бабруйску – «Беларускі Гаюн»

Дрон-камікадзэ тыпу «Шагэд». (Фота: mil.in.ua)
Дрон-камікадзэ тыпу «Шагэд». (Фота: mil.in.ua)
podpis źródła zdjęcia

«”Шагэды”, якія залятаюць на тэрыторыю Беларусі – ніякія не навучальныя».

Дрон-камікадзэ тыпу «Шагэд», які заляцеў на тэрыторыю Беларусі каля 8:40 раніцы разбіўся ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Дрон-камікадзэ тыпу «Шагэд». (Фота: mil.in.ua)
Дрон-камікадзэ тыпу «Шагэд». (Фота: mil.in.ua)
Паводле звестак маніторынгавай групы «Шагэд» упаў паміж гарадскім пасёлкам Парычы і аграгарадком Любань Гомельскай вобласці. Гэта за 55 км ад Бабруйску і за 120 км ад мяжы з Украінай.
«Нам дакладна вядома, што падчас падзення адбыўся выбух дрона-камікадзэ, што прама пацвярджае – “Шагэд”, якія залятаюць на тэрыторыю Беларусі – ніякія не “навучальныя” або “выведвальныя”, а рэальныя з боекамплектам на борце. І прызначаліся яны для атакі па тэрыторыі Украіны”, – адзначае «Беларускі Гаюн».
Крыніца «Флагшток» таксама паведамляе пра падзенне дрона ў раёне вёскі Заазер’е:


,,

«Цяпер у раёне шухар, шмат мянтоў, МНСнікаў і спяцоў. Шукаюць месца падзення», – кажа крыніца.


Паветраныя сілы ЗСУ паведамлялі, што на тэрыторыю Беларусі за апошнія суткі заляцела два дроны:
«З вечара 15 ліпеня і на працягу сутак 16 ліпеня 2024 года супрацьпаветранай абаронай знішчаныя два ўдарныя БПЛА тыпу “Shahed”, яшчэ два “Шагэды” лакальна страчаныя ў паветранай прасторы Беларусі».
Belsat
«Шагэд» даляцеў да Магілёва. Падымалі авіяцыю і гучала паветраная трывога навіны
Такія ж звесткі ў «Беларускага Гаюна», які сцвярджае, што адзін з дронаў праляцеў над Магілёвам. Там а 12 гучала сірэна абвесткі пры надзвычайных сітуацыях. Прыкладна а 13:00 МНС паведаміла аб праверцы сістэм абвесткі. Аднак загадзя ведамства людзей аб такой праверцы не папярэджвала.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10