навіны

«Шагэд» даляцеў да Магілёва. Падымалі авіяцыю і гучала паветраная трывога

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

МНС піша, што сірэны – проста правяранне, а ЗСУ паведамляе, што «Шагэды» ў Беларусі.

Дрон-камікадзэ «Шагэд», што атакаваў Украіну, заляцеў на тэрыторыю Беларусі раніцай 16 ліпеня. Да абеду ён даляцеў да Магілёва, паведамляе «Беларускі Гаюн». Прагучала паветраная трывога, аднак МНС сцвярджае, што гэта правяранне сістэмы абвяшчэння.
shahed szahed drony ukraina wojna rosja ostrzały mołdawia (Фота: mil.in.ua)
shahed szahed drony ukraina wojna rosja ostrzały mołdawia (Фота: mil.in.ua)
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» адзначае, што для перахопу «Шагэда» з аэрадрому «Баранавічы» быў узняты знішчальнік Су-30 ВПС РБ, а з аэрадрому «Мачулішчы» – верталёт Мі-24 ВПС РБ.
А 12-й гадзіне дня ў Магілёве гучала сірэна, як пры абвяшчэнні надзвычайных сітуацыяў. Прыкладна а 13-й гадзіне МНС паведаміла, што правярае сістэмы абвяшчэння.
«Аднак МНС не інфармавала загадзя, што такое правяранне наогул сёння плануецца, калі звычайна ведамства паведамляе пра будучае правяранне як мінімум за дзень», – піша «Беларускі Гаюн».
Гэта ўжо чацвёрты дрон-камікадзэ, які ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі з 11 ліпеня і другі за содні. Яшчэ адзін дрон быў заўважаны ноччу 16 ліпеня.
Інфармацыя беларускай маніторынгавай групы пацвярджаецца паведамленнем Паветраных сілаў ЗС Украіны:
«З вечара 15 ліпеня і цягам содняў 16 ліпеня 2024 года супрацьпаветранай абаронай знішчаныя два ўдарныя БПЛА тыпу «Шагэд», яшчэ два «Шагэды» лакальна страчаныя ў паветранай прасторы Беларусі».
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10