навіны

Праца Мазырскага НПЗ пацярпела ад непагадзі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мазырскі НПЗ. (Фота: БелТА)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мазырскі НПЗ. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia

Адбылося «прыпыненне тэхналагічных аб’ектаў».

Праз ураганны вецер, наступствы якога ў Гомельскай вобласці ліквідуюць круглыя содні, на Мазырскім НПЗ спыняліся некаторыя тэхнічныя аб’екты. Цяпер іх працу аднаўляюць, паведамляе «Мозырский нефтепереработчик».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мазырскі НПЗ. (Фота: БелТА)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мазырскі НПЗ. (Фота: БелТА)
«Надзвычайная сітуацыя ў Гомельскай вобласці адбілася таксама на працы Мазырскага НПЗ. Пры прыпыненні тэхналагічных абʼектаў персанал спрацаваў выразна і ўпэўнена. Цяпер аднаўляецца энергазабеспячэнне і праводзяцца захады дзеля пуску і забеспячэння працы тэхналагічных абʼектаў заводу ў адпаведнасці з рэгламентам», – распавёў генеральны дырэктар ААТ «Мазырскі НПЗ» Віталь Паўлаў.
14 ліпеня хуткасць ветру ў Гомельшчыне дасягала 29 метраў за секунду. Цяпер там абвешчаная надзвычайная сітуацыя і сфармаваны аператыўны штаб для ліквідацыі наступстваў непагадзі.
Паводле Мінэнерга, за мінулыя содні электразабеспячэнне адноўленае ў 783 населеных пунктах па ўсёй Беларусі. Раніцай 16 чэрвеня аднаўленчыя працы працягваліся ў 700 населеных пунктах.
«За ноч у Гомельскай вобласці электразабеспячэнне адноўленае ў 51 населеным пункце. Напружанне пададзенае ў райцэнтры Калінкавічы, Нароўля, Ельск. Электраэнергія пачала паступаць на Мазырскую ЦЭЦ. Працягваюцца працы ў аднаўленні электразабеспячэння Мазыра», – піша Мінэнерга.
Праз адключэнне электрычнасці ў Мазыры раніцай 16 ліпеня людзі сталі масава прыходзіць у мясцовы Белтэлекам, каб зарадзіць мабільныя тэлефоны.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10