Кажуць, што прычынай адпаведнага рашэння сталіся скаргі менчукоў.
навіны
У менскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на электрасамакатах

podpis źródła zdjęcia
З чэрвеня 2024 года на тэрыторыі парку Чалюскінцаў у Менску забаронена перамяшчацца на шэрынгавых электрасамакатах.
Паводле дзяржаўнага агенцтва «Минск-Новости», прычынаю сталіся скаргі менчукоў: наведнікам парку не падабалася, што кіроўцы электрасамакатаў парушаюць іхны ціхі вольны час хуткаю яздою. Таму спачатку, у 2023 годзе, у парку абмежавалі хуткасны рэжым. Намесніца кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёну Любоў Букаткіна апавяла, што ў 2024-м мясцовыя жыхары зноў звярнуліся да ўладаў раёну і паведамілі, што праз электрасамакатнікаў некамфортна гуляць па парку. Пытанне вынеслі на абмеркаванне з прадстаўнікамі сталічных кікшэрынгавых кампаніяў, у выніку з чэрвеня парк Чалюскінцаў стаўся «ціхаю зонаю».
Глеб Нержын belsat.eu