навіны

Працаўніцу суда абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» і «распальванні варожасці»

Людміла Дайнэка. (Фота: nashaniva.com)
Людміла Дайнэка. (Фота: nashaniva.com)
podpis źródła zdjęcia

Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.

Як паведамляе «Наша Ніва», 22 ліпеня распачнецца суд над Людмілай Дайнэкай, якая раней працавала ў УУС Менаблвыканкаму, Менгарвыканкаме і судзе Завадскога раёну Менску.
Людміла Дайнэка. (Фота: nashaniva.com)
Людміла Дайнэка. (Фота: nashaniva.com)
Людміле Дайнэцы 40 гадоў. У 2005 годзе яна скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт са спецыяльнасцю «правазнаўства». Спачатку працавала ва Упраўленні ўнутраных справаў Менскага аблвыканкаму, пасля ва Упраўленні юстыцыі Менскага гарвыканкаму, кансультанткай у судзе Заводскага раёну Менску.
У Людмілы двое непаўналетніх дзяцей.
Суд пачынаецца 22 ліпеня. Дайнэку вінавацяць у «закліках да санкцыяў» (ч. 1 арт. 361 КК), «знявазе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «распальванні варожасці або разладу» (ч. 1 арт. 130 КК). Ёй пагражае да дванаццаці гадоў калоніі.
Справу будзе разглядаць суддзя Вера Галаўкова, якая вынесла дзясяткі палітычных прысудаў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10