«Пасля працяглых перамоваў». Беларусаў і расяян дапусцілі да чэмпіянату свету па бодзібілдынгу
17.07.2024, 17:12
Чэмпіянат Афрыкі па бодзібілдынгу ў Егіпце. (Фота: старонка IFBB у Instagram.)
podpis źródła zdjęcia
22 чальцы арганізацыі выказаліся за дазвол расяянам і беларусам выступаць пад дзяржаўным сцягам і гімнам, толькі тры асобы былі супраць.
Міжнародная федэрацыя бодзібілдынгу і фітнесу (IFBB) пастанавіла дапусціць удзельнікаў з Расеі і Беларусі на чэмпіянат свету па бодзібілдынгу. Федэрацыя піша, што перагледзела сваё рашэнне «пасля працяглых перамоваў і запыту».
Чэмпіянат Афрыкі па бодзібілдынгу ў Егіпце. (Фота: старонка IFBB у Instagram.)
Выканаўчая рада IFBB вынесла рашэнне на галасаванне і пастанавіла дапусціць абедзве краіны да ўдзелу ў спаборніцтвах IFBB. 22 чальцы арганізацыі выказаліся за дазвол расяянам і беларусам выступаць пад дзяржаўным сцягам і гімнам, толькі тры асобы былі супраць.
Чэмпіянат свету па бодзібілдынгу сярод мужчынаў пройдзе з 23 да 27 верасня ў Іране, сярод жанчын – з 16 да 20 снежня ў Японіі.
Нагадаем, большасць міжнародных спартовых арганізацыяў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўвяла санкцыі супраць спартоўцаў з Расеі і Беларусі. Расейскія і беларускія атлеты на рашэнне МАК павінны былі выступаць на еўрапейскім і сусветным форумах не ў камандных падзеях і толькі ў нейтральным статусе (без выкарыстання згадкі, сцяга і гімну краіны-агрэсара).
У кастрычніку 2022 года Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) прызнала IFBB арганізацыяй, неадпаведнай сусветнаму антыдопінгаваму кодэксу.