навіны

Над небам Беларусі 20 хвілін лятаў еўрапейскі самалёт. Як так атрымалася?

Самалёт «AirBaltic» ляціць над Беларуссю. Фота Flightradar24.
Самалёт «AirBaltic» ляціць над Беларуссю. Фота Flightradar24.
podpis źródła zdjęcia

Увечары над Беларуссю зафіксавалі самалёт «AirBaltic». Самалёт павінен быў ляцець над Польшчай, але замест гэтага прыкладна 20 хвілін ляцеў над тэрыторыяй Беларусі.

Увечары 17 ліпеня над заходняй Беларуссю зафіксавалі самалёт «AirBaltic» Airbus A220−300, заўважыў Lrt.lt. Самалёт следаваў з Рыгі ў Прыштыну і павінен быў ляцець над Польшчай, але замест гэтага прыкладна 20 хвілін ляцеў над тэрыторыяй Беларусі, кажуць дадзеныя Flightradar24.
Самалёт «AirBaltic» ляціць над Беларуссю. Фота Flightradar24.
Самалёт «AirBaltic» ляціць над Беларуссю. Фота Flightradar24.
«Oro navigacija» пацвярджае, што самалёт кампаніі «AirBaltic» ляцеў над тэрыторыяй Беларусі, каб пазбегнуць навальніцы:


,,

«Падцвярджаем, што згаданы вамі самалёт «AirBaltic» (BTI2UE) заляцеў на тэрыторыю Беларусі па рашэнні пілота абагнаць навальнічнае воблака».


Нагадаем, з траўня 2021 года еўрапейскія самалёты аблятаюць тэрыторыю Беларусі бокам – пасля таго, як беларускія спецслужбы прымусілі сесці борт самалёт «RyanAir» з Раманам Пратасевічам у Менску.
Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10