навіны

19 ліпеня Беларусь уводзіць бязвіз для грамадзянаў 35 еўрапейскіх краінаў

Мяжа Латвіі і Беларусі. (Фота: saeima.lv)
Мяжа Латвіі і Беларусі. (Фота: saeima.lv)
podpis źródła zdjęcia

Іншаземцы, якія ўехалі ў рамках бязвізу, змогуць заставацца на тэрыторыі Беларусі не больш за 30 дзён.

Іншаземцы, якія ўехалі ў рамках бязвізу, змогуць заставацца на тэрыторыі Беларусі не больш за 30 содняў з дня ўезду, распавёў міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў.
Мяжа Латвіі і Беларусі. (Фота: saeima.lv)
Мяжа Латвіі і Беларусі. (Фота: saeima.lv)
Бязвізавы рэжым уезду і выезду будзе дзеяць з 8:00 19 ліпеня да 31 снежня 2024 года не толькі для грамадзянаў Польшчы, Літвы і Латвіі, а таксама для асобаў з відам на жыхарства ў Латвіі. Цяпер бязвіз распаўсюдзіцца яшчэ на 35 краінаў:
Грамадзяне гэтых краінаў могуць уехаць у Беларусь без візаў праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску на тэрмін побыту не больш за 30 дзён. Іншаземцы, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі ў рамках бязвізу, змогуць рухацца транзітам у трэція краіны, за выключэннем Расеі, у тым ліку і праз пункты пропуску ў аэрапортах.
Пры гэтым улады Польшчы, Літвы, Латвіі ды іншых краінаў заклікалі сваіх грамадзянаў адмовіцца ад паездак у Беларусь, каб не зрабіцца «аб’ектам правакацыяў з боку беларускіх спецслужбаў».
Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10