навіны

Беларусам пачалі тэлефанаваць «з падатковай» з пытаннямі. Што рабіць?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: katemangostara / Freepik)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: katemangostara / Freepik)
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства падаткаў і збораў адказвае, што не мае да гэтага ніякага дачынення.

Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі паведамляе, што грамадзяне і юрыдычныя асобы пачалі часта звяртацца з пытаннем, навошта ім у мэсэнджары тэлефануюць працаўнікі падатковай інспекцыі і просяць удакладніць пашпартныя звесткі, звесткі аб запазычанасці, нумары разліковых рахункаў і іншую інфармацыю.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: katemangostara / Freepik)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: katemangostara / Freepik)
Ведамства адказвае, што не мае да гэтых званкоў ніякага дачынення:


,,

«Міністэрства падаткаў і збораў інфармуе, што працаўнікамі падатковых органаў такія звесткі не ўдакладняюцца і не запытваюцца. Ні ў якім разе не паведамляйце сваіх персанальных ці іншых звестак пра сябе незнаёмым людзям. Будзьце пільныя».


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10