навіны

Максім Знак увайшоў у кароткі спіс намінантаў на прэмію Цэнтру Вацлава Гавэла «Парушэнне спакою»

Максім Знак. (Фота: TUT.BY)
Максім Знак. (Фота: TUT.BY)
podpis źródła zdjęcia

Узнагароду штогод уручаюць адважнаму пісьменніку ў небяспецы.

Максім Знак – адвакат, пісьменнік, палітычны вязень – стаўся адным з чатырох намінантаў на ўзнагароду Цэнтру Вацлава Гавэла «Парушэнне спакою».
Максім Знак. (Фота: TUT.BY)
Максім Знак. (Фота: TUT.BY)
«Нягледзячы на тое, што з лютага 2023 года Максім Знак застаецца пад вартаю без сувязі з вонкавым светам, ягоны дух захоўваецца ў ягоных творах, у тым ліку ў творы «Зэкамерон: сто гісторыяў з-за кратаў і павек», – адзначае Цэнтр Вацлава Гавэла.
Прэмію штогод уручаюць адважнаму пісьменніку ў небяспецы. Ёй адзначаюцца аўтары выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфіяў, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць у іншадумстве ды зазналі несправядлівы пераслед за сваю адкрытую абарону дэмакратыі і правоў чалавека.
У 2021 годзе прэміяй узнагародзілі беларускага паэта Дзмітрыя Строцава.
Іншыя намінанты – уйгурска-кітайская пісьменніца і былая палітзняволеная Союнгюль Чанішэф, аўтарка і палітычная актывістка з Індыі Арундгаці Рой, іранскі рэпер Тумадж Салехі.
Максіма Знака затрымалі 9 верасня 2020 года. Яго абвінавацілі ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК РБ), змове з мэтаю захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (арт. 357 КК), стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК).
Суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў адваката да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10