навіны

У Беларусі пачалі караць за выкарыстанне аўтамабіляў таксі з асабістымі мэтамі

Таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Штрафуюць на 40 рублёў.

Рэестр нерэгулярных перавозак, створаны ў Беларусі, накладае шмат абмежаванняў на перавознікаў, у тым ліку таксістаў. Адно з іх – забарона на карыстанне аўтамабілем з асабістаю мэтаю. Рэестр яшчэ не пачаў працаваць, але кіроўцаў таксі ўжо ўзялі ад кантроль, піша партал ABW.
Таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Выкарыстанне аўтамабіля таксі з асабістаю мэтаю Транспартная інспекцыя трактуе як кіраванне транспартным сродкам (ТС), што мае няспраўнасці. Менавіта гэтае парушэнне зрабілася самым частым сярод зафіксаваных падчас мерапрыемства «Плафон», якое праводзілі супрацоўнікі філіялу Транспартнай інспекцыі ў Магілёўскай вобласці.


,,

«Чатыры факты ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў з няспраўнасцямі, пры наяўнасці якіх іх удзел у дарожным руху забаронены, а менавіта выкарыстанне фізасобай з асабістай мэтай транспартнага сродку з апазнавальнымі знакамі аўтамабіля-таксі», – распавядае пра вынікі мерапрыемства «Плафон» газета Мінтрансу «Транспортная безопасность».


Пры трактаванні выкарыстання аўтамабіля таксі з асабістаю мэтаю як ТС з няспраўнасцямі Транспартная інспекцыя адсылае да Закону «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках». Згодна з арт. 1 Закону аўтамабіль-таксі – гэта транспартны сродак, што выкарыстоўваецца для аўтамабільных перавозак пасажыраў і адпавядае патрабаванням, вызначаным Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў.
Правілы дарожнага руху забараняюць удзел у дарожным руху ТС з бачнымі налепкамі і выявамі, акрамя знакаў транспартнага сродку аператыўнага прызначэння, рэкламы, прыналежнасці да арганізацыі ці ІП.
Таму, паводле Транспартнай інспекцыі, выкарыстанне фізасобай транспартнага сродку з адметнымі знакамі, а менавіта, аўтамабіля-таксі для сваіх асабістых, сямейных патрэбаў, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, – гэта парушэнне ПДР.
Пакаранне прадугледжвае штраф да адной базавай велічыні (40 рублёў). Калі парушэнне паўторнае, штраф складзе ад 2 да 5 базавых велічыняў (ад 80 да 200 рублёў).
Указ аб стварэнні Рэестру аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным злучэнні быў афіцыйна апублікаваны 27 лістапада 2023 года.
У рэестр уключаць звесткі аб перавозніках, транспартных сродках (аўтобусах, легкавых аўтамабілях, аўтамабілях-таксі), кіроўцах, дыспетчарах перавозак у нерэгулярных зносінах, дыспетчарах таксі. Замежныя дыспетчары павінны будуць стварыць у Беларусі юрыдычную асобу.
Фінансаваць рэестр будуць з грошай, вылучаных з бюджэту на гэтую інспекцыю, а таксама з «іншых не забароненых заканадаўствам крыніцаў». Рэестр мусяць размясціць у інтэрнэце, але бясплатны доступ гарантаваны толькі сілавікам і дзяржаўным органам, дый тое пры «наяўнасці падставаў».
Нерэгулярныя перавозкі пасажыраў з 1 лістапада 2024 года будуць забароненыя, калі перавознік не ўключаны ў рэестр. Рэгістрацыя ў рэестры, падобна, будзе бясплатнай да 1 лістапада. Пасля гэтага ўключэнне ў рэестр транспартнага сродку будзе каштаваць 2 базавыя велічыні (80 рублёў), кіроўцы – 1 базавую велічыню (40 рублёў), дыспетчара – 100 базавых велічыняў (4000 рублёў). Платным будзе таксама ўнясенне зменаў у рэестр.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10