навіны

З пачатку года Польшча распачала 51 справу супраць кампаніяў за супрацу з Беларуссю і Расеяй

Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: PAP/Mateusz Marek)
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: PAP/Mateusz Marek)
podpis źródła zdjęcia

І гэта ў 25 разоў больш, чымся за апошнія некалькі гадоў санкцыяў.

І гэта ў 25 разоў больш, чымся за апошнія некалькі гадоў санкцыяў.
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: PAP/Mateusz Marek)
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: PAP/Mateusz Marek)
Як паведамляе выданне Rzeczpospolita, толькі за няпоўны 2024 год польскія ўлады распачалі 51 справу супраць кампаніяў, што не выконваюць санкцыяў ЕЗ і нацыянальных санкцыяў у справе гандлю з Расеяй і Беларуссю.
Вядома, што 24 пастановы былі вынесеныя пра накладанне штрафу на агульную суму больш за 20,8 млн злотых (а гэта 5,3 млн у доларавым эквіваленце). З іх 14 рашэнняў сталіся вынікам парушэння санкцыяў ЕЗ (каля 2 млн злотых), яшчэ 10 звязаныя з парушэннем польскага закону аб санкцыях (18,8 млн злотых). Для параўнання: за першыя два гады пасля ўвядзення першых санкцыяў вынеслі ўсяго два рашэнні аб штрафах на агульную суму 71,3 тыс. злотых (гэта 18 тыс. у доларавым эквіваленце).
Надзея Вольная belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10