Чатыры чалавекі атруціліся батулатаксінам у Беларусі з пачатку года
18.07.2024, 21:08
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
podpis źródła zdjęcia
Атруціцца часцей за ўсё можна ад закруткаў ці кансерваў.
У Беларусі зарэгістравана чатыры выпадкі атручвання батулатаксінам з пачатку года. У двух выпадках гэта адбылося з-за таго, што людзі елі кансерваваныя грыбы, у іншых – агародніннае лечо і вяленую рыбу. Пра гэта распавёў лекар-гігіеніст Юрый Гаранюк.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
Батулізм – гэта смяротна небяспечнае захворванне. Ад яго немагчыма цалкам вылечыцца.
У сярэднім у Беларусі рэгіструецца 16-24 выпадкі атручвання батулатаксінам штогод.
Улетку найбольш небяспечная ежа, ад якой можна заразіцца – гэта грыбы, сцвярджае Юрый Гаранюк. Ён кажа, што гэта з-за высокай тэмпературы паветра. У такіх умовах невялікія парушэнні ў тэхналогіі падрыхтоўкі могуць прывесці да з’яўлення батулатаксіну ў ежы.
Батулатаксін – прадукт жыццядзейнасці бактэрыі clostridium botulinum. Яна ёсць практычна ўсюды і пры траплянні ў неспрыяльныя ўмовы яна пачынае вылучаць яд, які паралізуе ўсё, да чаго дабіраецца. Калі гэта дыхальныя мышцы, то чалавек проста перастае дыхаць.